Шмат людзей і БЧБ-паветра: у Мінску праходзіць канцэрт да Дня Волі!
У Мінску сёння праходзіць мітынг-канцэрт да Дня Волі. Месцам правядзення імпрэзы, якая ўзгодненая з уладамі, стаў Кіеўскі сквер. Афіцыйны пачатак — у 13:00, завяршэнне — у 21:00, аднак арганізатары мяркуюць, што свята скончыцца раней.
На канцэрце выступяць гурты “Няхай”, “Водар”, “Дай дарогу”, RaS, N.R.M., РСП ды іншыя. У Кіеўскім скверы побач з месцам правядзення канцэрту ўсталявалі намёты з ежай, сувенірамі, кніжнай прадукцыяй. Удзельнікі прыносяць нацыянальную сімволіку. На ўваходзе на пляцоўку людзей даглядае міліцыя.
Напярэдадні святкаванне адбылося ў Гродне.