У Мінску прайшлі больш за 20 вобшукаў у кватэрах антыфашыстаў

У Мінску прайшлі больш за 20 вобшукаў у кватэрах антыфашыстаў

У Мінску раніцай 22 сакавіка прайшлі больш за 20 вобшукаў у кватэрах антыфашыстаў. Затрыманыя два чалавекі (адзін з іх — Ілля Валавік), яны знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна. Яшчэ дваіх пасля затрымання адпусцілі.

Як інфармуе "Наша ніва", ператрусы праводзілі міліцыянеры пры падтрымцы байцоў у касках з аўтаматамі. У кватэры Валавіка забралі камп'ютары, друкаваную прадукцыю, налепкі, адзенне. Яго цяжарную жонку Алену пасля ператрусу забралі ў бальніцу з падазрэннем на выкідыш. Бліжэйшы тыдзень яна правядзе ў шпіталі.

Вядома, што ператрусы звязаны з крымінальнай справай, якая была заведзеная амаль 2 гады таму. 29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку "Універсам" на вуліцы Несцерава, а пасля невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе. Алена кажа, што яе мужа і многіх знаёмых ужо дапытвалі раней па гэтай справе. Але цяпер яе вырашылі зноў аднавіць. Справа заведзеная па артыкуле 339 "Хуліганства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі