У Мінску пройдуць перамовы для вырашэння ўкраінскага крызісу

Парашэнка распавёў пра жаданне прыцягнуць Беларусь "у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу". Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі "шэраг актуальных пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць".

УНІАН цытуе словы Пятра Парашэнкі, што ён "звярнуўся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай садзейнічаць правядзенню ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактавай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расіі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ".

Фота — ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі