У Мінску п'яная жанчына на Mercedes заехала ў яму, дзе рамантавалі цеплатрасу
У Мінску п'яная жанчына на Mercedes заехала ў яму, дзе рамантавалі цеплатрасу. Здарэнне адбылося ў чацвер каля 16:45 на вуліцы Грыбаедава. Месца рамонту было агароджана, аднак кіроўца на агароджу наехала і працягнула рух. Аўтамабіль пярэднімі коламі апынуўся ў яме.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Рабочыя дапамаглі кіроўцы выйсці з машыны, якая атрымала пашкоджанні. Супрацоўнікі ДАІ заўважылі ў жанчыны прыкметы алкагольнага ап'янення, завезлі яе на медасведчанне, якое паказала 1,48 праміле, інфармуе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ.