У Мінску п'яны кіроўца разбіў нагамі шкло ў аўтамабілі ДАІ (фота)
У Мінску п'яны кіроўца разбіў нагамі шкло ў аўтамабілі ДАІ. Як інфармуе сайт minsknews.by, здарэнне адбылося ўвечары 18 ліпеня. У міліцыю патэлефанаваў відавочца і паведаміў пра п'янага кіроўцу на Ангарскай вуліцы. Міліцыя выехала на месца і знайшла там правапарушальніка. Высветлілася, што 27-гадовы мужчына пасля ўжывання алкагольных напояў паехаў на сваім аўтамабілі ў бліжэйшую краму.
Відавочцы яго спыніць не змаглі, а вось даішнікі п'янага кіроўцу затрымалі. Медыцынскае асведчанне паказала 2,55 праміле алкаголя. Калі мужчыну везлі на патрульнай машыне, ён паводзіў сябе агрэсіўна, спрабаваў выскачыць з яе, хапаўся за руль. Пасля гэтага яго рукі скавалі кайданкамі. Падчас барацьбы кіроўца і разбіў шкло. У выніку яго завезлі ў міліцыю.
Фота: ДАІ