У Мінску разгледзяць пытанне дыферэнцаванай аплаты праезду

У Мінску разгледзяць пытанне дыферэнцаванай аплаты праезду

У Мінску разгледзяць пытанне дыферэнцаванай аплаты за праезд у грамадскім транспарце. Гэта паабяцаў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак падчас наўпроставай тэлефоннай лініі, адказваючы на тэлефанаванне мінчанкі.

Жанчына наракала на існуючую сістэму аплаты праезду, у якой кошт талончыка аднолькавы, незалежна ад часу знаходжання ў грамадскім транспарце. Для пенсіянераў праезд двух прыпынкаў з аплатай па поўным тарыфе занадта дарагі, паскардзілася гараджанка.

Кіраўнік сталіцы паабяцаў, што даручыць спецыялістам распрацаваць механізмы, якія дазволяць увесці розныя тарыфы на праезд у залежнасці ад пераадоленай пасажырам адлегласці.

Раней гэтае пытанне таксама абмяркоўвалася. Разглядаліся варыянты аплаты ў залежнасці ад часу або адлегласці, аднак ніводны з іх пакуль не ўкаранілі, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі