У Мінску судзілі баскетбаліста Ягора Мешчаракова

У Мінску судзілі баскетбаліста Ягора Мешчаракова

22 кастрычніка ў Мінску судзілі баскетбаліста Ягора Мешчаракова. Яго аштрафавалі на 540 рублёў за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў", паведамляюць праваабаронцы.

Адміністрацыйную справу Мешчаракова разглядаў суд Заводскага раёна сталіцы, суддзя — Жанна Хвайніцкая.

Ягор Мешчаракоў — адзін з лідараў свабоднага аб'яднання спартсменаў, выступіў за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў, удзельнічаў у вулічных акцыях пратэсту. Ён сышоў з пасады віцэ-старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі