У Мінску таксіст выйшаў з машыны і некалькі разоў ударыў пешахода
У Мінску таксіст выйшаў з машыны і некалькі разоў ударыў пешахода. Здарэнне адбылося яшчэ 22 снежня мінулага года на вуліцы Кахоўскага. Сталічная міліцыя аб'явіла пра вышук зламысніка толькі цяпер і просіць грамадзян дапамагчы яго знайсці, распаўсюджвае фота.
Адзначаецца, што прычынай агрэсіі таксіста стала тое, што 37-гадовы мужчына-пешаход выпадкова правёў рукой па аўтамабілі. Пры гэтым ніякіх пашкоджанняў не нанёс.
guvd.gov.by