У Белдзяржфілармоніі адна з глядачак выгукнула "Слава Украіне!"

Рок-опера пра падпольную арганізацыю "Маладая гвардыя"

Рок-опера пра падпольную арганізацыю "Маладая гвардыя" / sb.by

У Мінску ў нядзелю ў Белдзяржфілармоніі адна з глядачак выгукнула "Слава Украіне!". Здарылася гэта пасля выступлення Луганскага тэатра, які прыехаў у Беларусь на гастролі з рок-операй "Распятае юнацтва" (пра падпольную арганізацыю "Маладая гвардыя"). Пра гэта ў сваім тг-канале з абурэннем напісала прапагандыстка Ксенія Лебедзева. Яна назвала здарэнне "жахлівай правакацыяй".

Лебедзева апублікавала фота, відэа і заклікае ідэнтыфікаваць жанчыну з мэтай яе пакарання.

У Беларусі пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны. Людзей неаднаразова кідалі за краты за публічныя лозунгі "Слава Украіне!". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.