У Мінску ў дварах шматпавярховікаў будуць ставіць зарадкі для электрамабіляў

У Мінску ў дварах шматпавярховікаў будуць ставіць зарадкі для электрамабіляў

У Мінску ў дварах шматпавярховікаў могуць з'явіцца зарадкі для электрамабіляў. Такую магчымасць у будучым не выключае намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў. Ён назваў электратранспарт "перспектыўным накірункам". Аднак, каб беларусы сталі больш актыўна ім карыстацца, неабходна ўносіць змены ў праектаванне тэрыторый двароў шматпавярховых жылых дамоў. "Цяпер у нах дварах не прадугледжаныя месцы для зарадкі электрамабіляў, — цытуе словы Лапцева інфармагенцтва "Мінск-навіны". — І ўсё спраектавана настолькі аптымальна, што знайсці лішняе месца там няпроста — неабходна будзе абразаць, да прыкладу, зялёную зону ці дзіцячую пляцоўку".

Чыноўнік таксама паведаміў, што ў пачатку 2019 года на заводзе "Юнісон" пад Мінскам плануецца запусціць масавую вытворчасць электрамабіляў Zotye. Беларуска-брытанская кампанія "Юнісон" і кітайская кампанія Zotye International Automobile Trading падпісалі пагадненне аб арганізацыі ў Беларусі вытворчасці электрамабіляў у чэрвені. Гаворка ідзе пра 30 тысяч машын маркі Zotye, якія мусяць быць сабраныя да 2022 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі