У Мінску ўначы гарэў склад на вуліцы Лынькова (фота)
У Мінску ўначы 23 снежня гарэў склад на вуліцы Лынькова. Узгаранне адбылося каля 4-й гадзіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, у будынку на плошчы 500 квадратных метраў загарэліся аўтазапчасткі і матэрыялы. Як інфармуе БЕЛТА, на месца здарэння выязджалі 20 адзінак тэхнікі ратавальнікаў (у тым ліку і з суседніх раёнаў). Узгаранне ліквідавалі амаль за 2,5 гадзіны, часткова абрынуліся сцены і дах, пацярпелых сярод людзей няма.
Прэс-служба МНС адзначае, што прычына пажару пакуль невядомая. Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі ці мела месца неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Фота: mchs.gov.by