У Мінску выбралі "Веламіс-2016" (фота, відэа)
У Мінску выбралі "Веламіс-2016". Конкурс прайшоў падчас міжнародных спаборніцтваў — шасейных велагонак "Гран-пры Мінска" і "Кубак Мінска".
Як інфармуе БЕЛТА, "Веламіс" стала студэнтка лінгвістычнага ўніверсітэта Вераніка Жэлубоўская (на здымку зверху). Для таго, каб перамагчы, ёй давялося паўдзельнічаць у разнастайных спаборніцтвах і конкурсах (велалабірынт, сэлфі з чэмпіёнам ды інш.), праявіць сябе ў самых нечаканых сітуацыях.
Фота: БЕЛТА