У сталіцы выратавалі жанчыну, якая вісела на балконе
У Мінску выратавалі жанчыну, якая вісела ў акне на балконе чацвёртага паверха. Здарэнне адбылося пасля 7-й гадзіны раніцы 8 студзеня ў адным з шматпавярховікаў па вуліцы Ясеніна. Ратавальнікі ўстанавілі аўталесвіцу — для страхоўкі ад падзення і падтрымання жанчыны на балконе. У гэты час пры дапамозе яе знаёмага пацярпелую ўдалося зацягнуць у акно. Пасля агляду медыкамі жанчыну адвезлі ў бальніцу.
Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя.
Ратавальнікі і медыкі на месцы здарэння / minsk.mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.