На канцэрт U.D.O. ў Мінску прыходзілі сем'ямі (фота)

На невялікай сцэне "Рэпабліка" шматлюднаму (ажно 6 чалавек!) складу гурта было цесна, але ж і атмасфера ў клубе была значна больш утульная, чым у тым жа Палацы спорту з яго вялікай сцэнай. Магчыма таму публіка была не вельмі звычайнай. Не кожны дзень убачыш на клубным метал-канцэрце дзядоў з унукамі на плячах, сталых кабет і рэспектабельных мужчын у піджаках. Хаця і звычайных, класічных, "металістаў" таксама хапала.

Сталыя фэны гурта, магчыма, крыху расчараваліся: музыкі ў асноўным гралі песні з новага альбому "Steelhammer "і амаль не выконвалі "аксэптаўскай" праграмы. Але ж альбом атрымаўся даволі добрым. А жыўчык, не гледзячы на 61 год, Уда выкладваўся нават не на 100, а на 200 адсоткаў! Таму наўрад ці хто сышоў з канцэрта незадаволеным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі