У Мінску за 9 гадзін адбыліся тры ДТЗ з удзелам матацыклістаў, ёсць пацярпелыя
У Мінску ў сераду за 9 гадзін адбыліся тры ДТЗ з удзелам матацыклістаў, ёсць пацярпелыя. Як інфармуе прэс-служба УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, першае здарэнне адбылося каля 14:15 на скрыжаванні вуліц Якуба Коласа і Хмяльніцкага. Там сутыкнуліся аўтамабіль Mercedes-Benz 240 і матацыкл Suzuki (яны рухаліся ў спадарожным накірунку). Пацярпеў матацыкліст, у яго лёгкія цялесныя пашкоджанні.
Наступнае здарэнне адбылося ў 21:40 на праспекце Незалежнасці. Кіроўца аўтамабіля Mitsubishi Carisma, які рухаўся з боку вуліцы Энгельса да вуліцы Леніна, перабудоўвалася з другой паласы ў першую. Там і адбылося сутыкненне з матацыклам Kawasaki. Цялесныя пашкоджанні атрымалі матацыкліст і яго пасажыр.
Яшчэ ў адным з выпадкаў матацыкліст уцякаў ад даішнікаў і не саўладаў з кіраваннем. Здарэнне адбылося каля 23:30 на праспекце Машэрава. Даішнікі абурыліся не толькі таму, як "агрэсіўна" ехаў матацыкліст на Yamaha, але і тым, што не было рэгістрацыйнага знаку. Невядомы адмовіўся спыніцца, пачалася пагоня, якая была нядоўгай. На тым жа праспекце Машэрава матацыкліст выехаў з праезнай часткі і сутыкнуўся з нейкай перашкодай, атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго шпіталізавалі.