У Мінску за краты трапіў футбольны трэнер, яму пагражаюць крымінальнай справай
Алег Швайко / fcminsk.by
У Мінску за краты трапіў футбольны трэнер Алег Швайко, яму пагражаюць крымінальнай справай, піша @viasna96. Ён быў затрыманы 4 лістапада і асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. За што менавіта судзілі Швайко, пакуль невядома. Знаёмыя ж трэнера кажуць аб тым, што супраць яго распачатая крымінальная справа і пасля адбыцця адміністрацыйнага пакарання чакаецца перавод у СІЗА №1 на Валадарскага.
Алегу Швайко 36 гадоў. Ён працуе ў сістэме ФК "Мінск" з юнымі футбалістамі.
Швайко — не першы беларускі футбольны трэнер, які за палітычныя погляды трапіў за краты. Напярэдадні стала вядома, што на волю выйшаў палітвязень, 48-гадовы трэнер па футболе з Ваўкавыска Алег Фамін. Ён адбыў 2 гады і 6 месяцаў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.