У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі 15-гадовую школьніцу

У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі 15-гадовую школьніцу

У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі 15-гадовую школьніцу. Яна якраз здзяйсняла “закладку” ў двары жылога дома па вуліцы Лабанка. Пры сабе ў дзяўчыны былі 14 скруткаў з белым рэчывам. Яго аддалі на экспертызу. Высветлілася, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — Альфа-PVP. Былі знойдзены яшчэ чатыры схованкі, а ў іх такое ж псіхатропнае рэчыва.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная, затрыманая з’яўляецца вучаніцай дзевятага класа адной з сярэдніх школ Мінска. Да крымінальнай адказнасці яе раней не прыцягвалі, аднак міліцыянеры затрымлівалі за распіццё піва ў грамадскім месцы. Цяпер жа распачатая крымінальная справа, артыкул — “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў” (ч. 3 арт. 328 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі