У Мінску за ўдзел у пратэстах судзілі супрацоўніцу БНТУ

БНТУ / БЕЛТА

БНТУ / БЕЛТА

На 2,5 года "хатняй хіміі" асудзілі за ўдзел у пратэстах супрацоўніцу БНТУ, 51-гадовую Жанну Сядлецкую. Судовы працэс вяла суддзя Вольга Емяльянчанка. Суд адбыўся ў канцы чэрвеня, але пра прысуд праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.

Жанну Сядлецкую абвінавачвалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (арт. 342 КК РБ). Падставай для завядзення справы стаў удзел жанчыны ў адной іх пратэсных акцый. У матэрыялах справы гаварылася, што Жанна ў адзін з дзён у канцы жніўня "ўзяла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", не падпарадкоўвалася "законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, а менавіта яна, разам з іншымі, блакавала рух транспарту і перашкаджала нармальнай працы грамадскага транспарту". Жанчыну таксама ўнеслі ў спіс асоб, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Адзначым, што да затрымання Жанна Сядлецкая працавала на кафедры праграмнага забеспячэння і тэхналогій БНТУ. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

В Минске за участие в протестах судили сотрудницу БНТУ
Жанна Сядлецкая / @viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі