У Мінску за звалкі на прадпрыемствах аштрафавалі больш за 140 кіраўнікоў
На працягу двух тыдняў спецыялісты санітарнай службы наведалі 427 прадпрыемстваў сталіцы.
Кожнае трэцяе з іх атрымала незадавальняючую адзнаку. Па выніках праверкі былі аштрафаваныя 141 службовая асоба і 9 юрыдычных асобаў. Агульная сума штрафаў склала 388 мільёнаў рублёў (больш за 40 тысяч долараў).
Найбольш праблемнымі з-за беспарадку на тэрыторыі называюцца "Мінскметробуд", электратэхнічны завод імя Казлова ды "Аўтакамбінат № 6" у Кастрычніцкім раёне.
Як адзначае БЕЛТА, спецыялісты санслужбы прыйшлі да высновы, што ў некаторых прадпрыемстваў занадта вялікія тэрыторыі, якія яны не выкарыстоўваюць па прызначэнні і пераўтвараюць у звалкі.
Якабсон: Праз 2 тыдні пасля візіту Лукашэнкі на "Барысаўдрэве" няма парадку
Якабсон: На ўсіх прадпрыемствах дрэваапрацоўкі — беспарадкі (відэа)