У Мінску закрываюць два ліцэі?
У Мінску ўсё ж закрываюць два ліцэі. Па інфармацыі "Нашай нівы", гэта бацькам вучняў Ліцэя №2 паведамілі на сустрэчы з чыноўнікамі. Цяперашнім вучням дадуць давучыцца, а новых набораў ужо не будзе. Але афіцыйнай інфармацыі з Міністэрства адукацыі на гэты конт няма дагэтуль. Бацькам сказалі, што рашэнне прынятае, але афіцыйна яно яшчэ не зацверджанае. Яны збіраюцца ісці на прыём у Адміністрацыю прэзідэнта.
Паводле планаў, у будынку Ліцэя № 2 будзе педкаледж. Па некаторых звестках, закрываюць і Ліцэй № 1.
Пра тое, што Мінадукацыі плануе ліквідаваць ліцэі, стала вядома восенню. Аднак у Міністэрстве адукацыі настойвалі, што ліцэі закрываць не будуць.
Раней улады "нармалізавалі" гімназіі, дзе таксама, як і ў ліцэях, вялікая ўвага надавалася якасці адукацыі. А вось ідэалагічная апрацоўка там "кульгала".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.