У Мінску затрымалі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова
Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова затрымалі ў Мінску. Пра гэта ён сам паспеў паведаміць у Фэйсбуку. Іншыя падрабязнасці затрымання пакуль не вядомыя.
21 сакавіка былі затрыманыя Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Іх асудзілі на адміністрацыйны арышт: Вінярскага і Сіўчыка — на 10 сутак, Някляева — на 5. 23 сакавіка зранку быў затрыманы Яўген Афнагель. Усе затрыманыя — прыхільнікі шэсця на 25 сакавіка, на якое ўлады не далі дазвол.