У Мінску затрымалі музыкаў: Вольскага, Варашкевіча, Вайцюшкевіча, Аракеляна
Увечары 25 сакавіка ў цэнтры Мінска затрымалі музыкаў: Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Змітра Вайцюшкевіча, Паўла Аракеляна. Яны анансавалі вулічны канцэрт у 18:30 на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская. Аднак там іх чакалі шматлікія праваахоўнікі ў цывільным. "Мы высвятляем асобы грамадзян", — сказаў адзін з іх. Перад гэтым музыкаў папярэдзілі, што канцэрт будзе лічыцца "несанкцыянаваным мерапрыемствам".
Музыкаў, а таксама некалькіх чалавек, якія былі з імі, пасадзілі ў мікрааўтобус і кудысьці павезлі.
25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі. У Мінску праходзяць затрыманні.