У Мінску затрымалі сузаснавальніка WiFi Map Дзмітрыя Плашчынскага
У спісе затрыманых з'явілася прозвішча праграміста Дзмітрыя Плашчынскага — сузаснавальніка і распрацоўшчыка WiFi Map. Ён грамадзянін Ізраіля.
У "пакаяльным" відэа, якое выпусціў прапагандысцкі тэлеграм-канал, ён прызнаўся, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" каналы, "удзельнічаў у размове з Антонам Матолькам", дасылаў фота на некаторыя ТГ-каналы.
Таксама Плашчынскі кажа, што ён мае паляўнічую зрою і дазвол на яе.
Паведамляецца. што сёння адбудзецца суд над затрыманым праграмістам.
Як удакладняе dev.by, WiFi Map — гэта краўдсорсінгавая платформа, якая мае больш за 150 мільёнаў пароляў для WiFi-кропак доступу па ўсім свеце. Развіццём і прасоўваннем праграмы займаецца амерыканская кампанія WiFi Map LLC. У Мінску цэнтр распрацоўкі адчыніўся ў 2019 годзе. Саму ідэю WiFi Map прыдумалі і пачалі распрацоўваць беларусы, якія потым прапанавалі яе заснавальніку Kenlo Group Ігару Гольдэнбергу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.