У Мінску затрымалі трох актывістаў за расцяжку "Свабоду Юрыю Рубцову"

Увечары 19 чэрвеня ў Мінску на Лагойскім тракце каля крамы "Гіпа" былі затрыманыя актывісты Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойць. Як паведамляе Радыё "Свабода", актывістаў затрымалі, калі яны вывешвалі расцяжку "Свабоду Юрыю Рубцову".

Затрыманых вінавацяць у дробным хуліганстве. Чакаецца, што судовы працэс над імі пройдзе ў панядзелак у Мінскім раённым судзе.

Палітвязень Юрый Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зняволеньня, калі адмовіўся працаваць на "хіміі" за нізкі заробак і зрабіў на грудзі тату "Лукашэнка, сыходзь". Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Баранавічах. На "хімію" ён трапіў за абразу суддзі, які судзіў Рубцова, хоць таго прывезлі на працэс без верхняй вопраткі.

Фота Рубцова з суда — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі