У Мінску затрымалі Вольгу Мікалайчык за акцыю, прысвечаную Плошчы-2010
Актывістка разгарнула бел-чырвоны-сцяг каля Чырвонага касцёла ў сталіцы.
Каля Чырвонага касцёла ў Мінску Вольга Мікалайчык разгарнула бел-чырвона-белы сцяг, перадае Радыё "Свабода". Такім чынам актывістка адзначыла гадавіну акцыі пратэсту 2010 года. Аднак неўзабаве Вольгу затрымала міліцыя.
Вольга Мікалайчык — рэжысёр-дакумэнталіст, аўтарка вядомых фільмаў "Катаванні ў Беларусі" і "Падарожжа па бясконцай вайне". Яе стужкі пра беларускіх палітвязняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных фестывалях.
Фота — svaboda.org