У Мінску затрымлівалі жонку вязня Арцёма Анішчука — проста на працы

У Мінску затрымлівалі жонку вязня Арцёма Анішчука — проста на працы

У Мінску сурацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымлівалі на працы Вольгу Анішчук — жонку Арцёма Анішчука, асуджанага фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца". Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", яе павезлі ў будынак ГУБАЗіКа на вуліцы Рэвалюцыйнай. 

Зранку Вольга казала, што ёй тэлефанаваў следчы з Магілёва і хацеў атрымаць паказанні супраць мужа: "Сказаў — нібыта за абразу ў сетцы інтэрнэт". Следчы ўдакладніў, што Вольга — сведка па справе.

Пазней стала вядома, што падставай для ператрусу ў кватэры стала новая крымінальная справа, распачатая ў дачыненні палітвязня за "абразу міліцыянера". Пасля допыту яго жонку адпусцілі.

Арцём Анішчук адбываў пакаранне ў магілёўскай ПК-15 і праз жонку перадаваў звесткі пра катаванні і збіццё. На яго пачыналі крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). А на Вольгу за публікацыі ў інтэрнэце праводзілі праверка па артыкуле за паклёп на начальніка калоніі №15.

У верасні Анішчука перавялі ў бабруйскую калонію №2. Нядаўна стала вядома, што на яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса — за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце. Факт адбыўся яшчэ да яго затрымання. Таксама па гэтай справе дапытвалі яшчэ аднаго фігуранта справы "пяцёркі" Паўла Сахарчука — ён праходзіў як сведка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі