У Мінску завяршыўся чарговы раўнд перамоваў падгрупы па бяспецы на Данбасе
У Мінску завяршыўся чарговы раўнд перамоваў рабочай падгрупы па бяспецы на ўсходзе Украіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МЗС Беларусі.
Гэты раўнд перамоваў пачаўся яшчэ 8 верасня. У гэты ж дзень праводзілі све пасяджэнні іншыя падгрупы, а таксама трохбаковая кантактная група. Усе яны паспелі завяршыць перамовы яшчэ ўчора.
Чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў Мінску пройдзе 22 верасня. А 15 і 16 верасня працягне працу падгрупа па палітычных пытаннях. Яе ўдзельнікі абмяркуюць правядзенне мясцовых выбараў.