У Мінску злавілі п’янага кіроўцу, які паехаў на аўтамабілі купляць унітаз
У Мінску злавілі п’янага кіроўцу, які паехаў на аўтамабілі купляць унітаз. Здарэнне адбылося ў сераду, 3 студзеня, пасля 16-й гадзіны на вуліцы Напалеона Орды. Людзі звярнулі ўвагу супрацоўнікаў ДАІ на стан кіроўцы Volkswagen Golf. На выездзе з будаўнічага гіпермаркета машыну спынілі. Кіроўца сапраўды быў п’яны, медасведчанне зафіксавала 2,56 праміле алкаголю.
Затрыманы патлумачыў, што яму тэрмінова трэбы было купіць унітаз, таму ён і сеў у такім стане за руль. Як інфармуе партал tut.by, мужчыну на тры гады пазбавяць права на кіраванне транспартнымі сродкамі, а таксама прызначаць вялікі штраф. Яго аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы.
Фота: ДАІ