У Мінску зноў затрымалі анархіста Змітра Паліенку
27 ліпеня ў Мінску затрымалі актывіста анархісцкага руху экс-палітвязня Змітра Паліенку.
Як паведамляла Еўрарадыё, 25 ліпеня Паліенка выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Тады яго затрымалі ў будынку суда.
Яго жонка Наста ў каментары Еўрарадыё распавяла, што гэтым разам хлопца затрымалі ў РУУС, куды ён абавязаны хадзіць адзначацца:
"У Дзімы па панядзелках адзначэнне ў РУУС. У яго віселі пасля выхаду яшчэ 15 сутак. Вось ён пайшоў на адзначэнне, і яго там затрымалі. Ён затэлефанаваў бацьку, паведаміў, што на 15 сутак. Прасіў забраць рэчы яго. Ён пайшоў сабраны адразу, быў гатовы, што закрыюць. Але, мабыць, рэчы не далі ўзяць".
Паліенка дагэтуль адбывае пакаранне па крымінальнай справе. У 2019 годзе яго асудзілі па абвінавачанні ў "асабліва злосным хуліганстве" на тры гады пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.