У Мінску з’явілася бясплатная зарадная станцыя для электрамабіляў
У Мінску з’явілася бясплатная зарадная станцыя для электрамабіляў. Яна будзе працаваць у паркінгу гандлёва-забаўляльнага цэнтру “Е-сіці” на вуліцы Дзянісаўскай у любы час сутак. Станцыя пасуе для амерыканскіх і еўрапейскіх электракараў, ад яе могуць адначасова зараджацца два аўто, перадае БЕЛТА.