У Мінску з'явіліся Чалавек-Павук, героі "Зорных войнаў" ды іншыя (фота)
V фестываль фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў і камп'ютарных гульняў UniCon прайшоў у Мінску 22-23 кастрычніка. Месцам яго правядзення стаў спартыўны комплекс "Уручча".
На фэсце можна было пабачыць герояў сагі "Зорныя войны", Чалавека-Павука, Джокера з "Цёмнага рыцара" ды іншых вядомых кінагерояў.