У Мірскі замак вярнулася калекцыя з 18 партрэтаў Радзівілаў

У Мірскі замак вярнулася калекцыя з 18 партрэтаў Радзівілаў

У Мірскі замак вяртаецца калекцыя партрэтаў князёў Радзівілаў — 18 выяваў колішніх гаспадароў замка цяпер будуць захоўвацца ў Партрэтным зале. Як паведаміў тэлеканал АНТ у праграме “Контуры”, партрэты набытыя ў Нямеччыне з прыватнай калекцыі князя Канстанціна Гагенлоэ. Фінансавы бок гэтай здзелкі не разгалошваецца.

На след партрэтаў выйшлі ў 2012 годзе. Знайсці “парсуны” маглі яшчэ 10 гадоў таму, калі беларускія архіварыусы ўпершыню атрымалі доступ да фонду Радзівілаў у аірхіве нямецкага горада Кобленц, аднак тады гэтага не здарылася.

У інвентары замка за 1726 год упершыню былі пазначаныя 17 партрэтаў. У 1877 годзе яны з’явіліся ўжо ў інвентары палацу Веркі — галоўнай рэзідэнцыі князёў Вітгенштэйнаў. У 1990 годзе палац быў прададзены і партрэты перавезлі ў Нямеччыну. На сёння вядомыя чатыры прозвішчы меркаваных аўтараў.

Шэсць карцін з калекцыі застануца ў запасніках — тром не знайшлі месца ў партрэтнай зале, а яшчэ тры могуць асыпацца. Для гэтых партрэтаў шукаюць рэстаўратараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі