У "Моладзі БНФ" змяніўся кіраўнік: замест Ганны Смілевіч абралі Дзяніса Мандзіка

У "Моладзі БНФ" змяніўся кіраўнік: замест Ганны Смілевіч абралі Дзяніса Мандзіка

У "Моладзі БНФ" змяніўся кіраўнік: замест Ганны Смілевіч (яна кіравала арганізацыяй 9 месяцаў) абралі Дзяніса Мандзіка з Барысава. Прэтэндэнтаў было трое: акрамя Мандзіка — Максім Бондар з Гродна і Ягор Сергіенка з Мінска. На таемным галасаванні Дзяніса падтрымалі 67% удзельнікаў пасяджэння Рады "Моладзі БНФ" (сябры Рады сталі выбіраць старшыню "ў адпаведнасці з новым парадкам абрання кіраўніцтва"). Яго намеснікам стала Лізавета Шумякова з Магілёва.

Як інфармуе прэс-служба арганізацыі, у бліжэйшы час будзе праведзены кангрэс "Моладзі БНФ". На ім будуць прынятыя новая стратэгія і план развіцця арганізацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі