У Мсціславе экскаватар смяротна траўмаваў чыноўніка райвыканкама (фота)
Трагедыя адбылася каля 16 гадзін 9 верасня. Загінуў галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мсціслаўскага райвыканкама.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, экскаватар працаваў на добраўпарадкаванні тэрыторыі каля гарадской крыніцы на вуліцы Леніна. Пры павароце платформы экскаватара 32-гадовы чыноўнік райвыканкама атрымаў траўму.
Брыгада хуткай меддапамогі даставіла яго ў рэанімацыю ў стане клінічнай смерці. Праз гадзіну пасля здарэння пацярпелы памёр.
Праверку па факце атрымання смяротнай траўмы праводзіць Мсціслаўскі РАУС.
Фота — mchs.gov.by