У МУС Беларусі заўважылі ўкраінскую ваенную тэхніку, захопленую расіянамі
Захоплены ва Украіне бронеаўтамабіль "Казак-5"
Украінскі бронеаўтамабіль "Казак-5" апазналі ўкраінскія вайскоўцы ў тэхніцы, паказанай Унутранымі войскамі МУС Беларусі на фатаграфіі з чарговых вучэнняў. Здымак з'явіўся ў тг-канале Унутраных войскаў.
"Казак-5" раней УБеларусь не пастаўляўся. Таму ўкраінцы зрабілі выснову, што ён дастаўся беларускай міліцыі ад расіян, якія захапілі тэхніку падчас вайны ва Украіне.
"Украінскі "Казак-5" не пастаўлялі на ўзбраенне Беларусі. Трапіць у краіну ён мог разам з расійскімі вайскоўцамі, якія адыходзілі з Кіеўшчыны... Таксама не выключана, што яна магла трапіць у краіну пазней, у 2023 годзе, разам з часцямі "Вагнер", якія перакінулі туды пасля няўдалага бунту Прыгожына", — піша "Украінскі ваенны цэнтр".
Як вынікае з допісу ў тг-канале Унутраных войскаў МУС Беларусі, украінская машына выкарыстоўвалася падчас баявога зладжвання атрада спецыяльнага прызначэння "Віцязь".
Дарэчы, у верасні 2023-га захоплены ўкраінскі КрАЗ Cobra выкарыстоўвала беларуская тэрытарыяльная абарона падчас вучэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.