У Нацыянальным аэрапорце Мінск з'явяцца кабіны для курэння
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальны аэрапорт Мінск" купіла дзве кабіны для курэння на 2 і 12 чалавек. Каштуюць дзве кабіны 16 428 рублёў. Тэндар выйграла навукова-вытворчае камерцыйнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Сатмен". Яны таксама робяць вітрыны для выставачных цэнтраў.