У Нацыянальным мастацкім музеі 27 студзеня абвясцілі бясплатную сераду

У Нацыянальным мастацкім музеі 27 студзеня абвясцілі бясплатную сераду

27 студзеня Нацыянальны мастацкі музей у Мінску абвясціў бясплатным днём. Толькі ў гэты дзень ўваход на асноўную экспазіцыю будзе вольны для ўсіх ахвочых, інфармуе БЕЛТА.

Дарэчы, у сераду можна будзе зэканоміць і на квітках на выставу графікі Гоі і Пікаса. Дарослыя наведвальнікі, студэнты і школьнікі змогуць купіць квіток за 60 тыс. руб. У іншыя дні для іх прагляд гэтай выставы каштуе 70-120 тыс.руб. у залежнасці ад катэгорыі грамадзян. Квіток для пенсіянераў будзе каштаваць у гэты дзень 30 тыс.руб (звычайна ён каштуе 50 тыс.).

Льготны ўваход на выставы даступны толькі 27 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі