У NATO вывучаюць "інтрыгі рэжыму ў Мінску" з мігрантамі
Генсек NATO Енс Столтэнберг анансаваў чарговы разгляд сітуацыі з мігрантамі на мяжы краін ЕС і Беларусі на пасяджэнні Паўночнаатлантычнага савета на гэтым тыдні. Ён згадаў, што ад вялікай плыні мігрантаў з Беларусі церпяць Польшча, Літва і Латвія.
"Гэтай плынню мігрантаў кіруе рэжым у Беларусі, — гаварыў генсек альянса. — У якасці элемента вядзення гібрыдных баявых дзеянняў [выкарыстоўваюцца мігранты]... Усё гэта, вядома ж, з'яўляецца інтрыгамі рэжыму ў Мінску".
NATO накіравала ў Літву групу экспертаў для садзейнічання ў аперацыях па пошуку мігрантаў, якія прыходзяць з Беларусі. Тым часам літоўскія памежнікі ўмацоўваюць мяжу. Яны заяўляюць, што мігрантаў, якія не здолелі прарвацца ў Польшчу, беларускія сілавікі перавозяць да мяжы з Літвой і "штурхаюць" іх на нелегальны пераход мяжы.
LIVE soon
— Jens Stoltenberg (@jensstoltenberg) October 20, 2021
Join me as I preview two days of Meeting of #NATO Ministers of Defence #DefMin https://t.co/bcAl5obEu9
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.