У наваполацкай калоніі заявілі пра здавальняючы стан Бабарыкі

Віктар Бабарыка / Еўрарадыё, архіўнае фота
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё, архіўнае фота

Палітвязень Віктар Бабарыка так і не з'явіўся на пасяджэннях па справе сына, нягледзячы на хадайніцтва. Пра яго стан здароўя і месцазнаходжанне нічога невядома ўжо амаль два месяцы.

Паплечнікі Бабарыкі атрымалі адказ ад наваполацкай папраўчай калоніі №1. З адказу яны даведаліся наступнае:

"Адміністрацыя калоніі не перашкаджае перапісцы з Бабарыкам.
Медыцынская інфармацыя пра Бабарыку з'яўляецца медыцынскай таямніцай.
Стан здароўя Бабарыкі ацэньваецца як здавальняючы".

Напрыканцы красавіка Бабарыку са слядамі пабояў даставілі з калоніі ў наваполацкую лякарню. Пасля гэтага інфармацыя пра стан здароўя і месцазнаходжанне палітвязня перасталі паступаць. Сярод медыкаў лякарні прайшлі арышты і звальненні.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі