У Наваполацку на сустрэчу з Ціханоўскай прыйшлі тысячы людзей

У Наваполацку на сустрэчу з Ціханоўскай прыйшлі тысячы людзей

24 ліпеня ў Наваполацку ў гарадскім парку культуры і адпачынку на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай прыйшлі тысячы людзей. Ціханоўская прыехала з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай ("Мы цяпер адна адзіная сіла!", — сказала яна пра аб'яднанне штабоў). Яна расказала пра свайго мужа, Сяргея Ціханоўскага, які ўжо амаль два месяцы за кратамі: "Я люблю свайго мужа, таму я стала замест яго і працягваю яго справу".

Святлана Ціханоўская заклікала людзей прыходзіць галасаваць на выбарах менавіта 9 жніўня. У выпадку перамогі яна паабяцала праз паўгода арганізаваць "новыя, справядлівыя выбары". "Я не палітык, мне не патрэбна ўлада", — паўтарала Ціханоўская. Яе выступ сустракалі авацыямі. "Света! Света!", — крычаў натоўп.

Перад прыездам у Наваполацк Ціханоўская сабрала больш за тысячу чалавек у невялікім Глыбокім. А 19-й гадзіне ў пятніцу мітынг запланаваны ў Віцебску ў парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

У Наваполацку на сустрэчу з Ціханоўскай прыйшлі тысячы людзей
Фота з тэлеграм-канала МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ
У Наваполацку на сустрэчу з Ціханоўскай прыйшлі тысячы людзей
@pulpervoi

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі