У некаторых беларускіх ВНУ павысіцца кошт навучанне ў новым навучальным годзе

У некаторых беларускіх ВНУ павысіцца кошт навучанне ў новым навучальным годзе

Беларускія ВНУ апублікавалі кошты за навучанне ў новым навучальным годзе. У некаторых выпадках яны апынуліся даражэйшымі, чым летась.

У мінулым годзе мінімальная цана навучання ў ВНУ была 7,5 млн рублёў, максімальная — 24 млн 680 тысяч рублёў. Сёлета ж найніжэйшы кошт за навучанне — на першым курсе дзённага аддзялення БДУ па спецыяльнасці “тэалогія” Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла — 900 рублёў (ці 9 млн па-старому).

Найдаражэйшай спецыяльнасцю ў БДУ сёлета з’яўляецца “правазнаўства”, “эканамічнае права” юрыдычнага факультэта і “міжнароднае права” факультэта міжнародных адносінаў. Тут за першы год навучання прыдзецца заплаціць 2616 рублёў (26 млн 160 тысяч па-старому). Вывучэнне бізнес-адміністравання на англійскай мове ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ будзе каштаваць 4140 рублёў (41 млн 400 тысяч дадэнамінацыйных рублёў).

Таксама павысілі кошты на навучанне і некаторыя прыватныя ВНУ. Да прыкладу, у прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва яно цяпер каштуе 1750 рублёў (17,5 млн да дэнамінацыі) для першакурснікаў усіх спецыяльнасцяў, у 2015/2016 навучальным годзе — 14,5 мільёнаў рублёў. Завочнае навучанне абыйдзецца цяпер у 897 рублёў (8 млн 970 тысяч па-старому).

Кошт вучобы ў Мінскім інавацыйным універсітэце (былы Мінскі інстытут кіравання) складае сёлета 2 575 рублёў па курсе Нацбанка, або 25 млн 750 тысяч да дэнамінацыі. Студэнты завочнай формы МІУ заплацяць 600 долараў у эквіваленце — 1207 рублёў (12 млн 70 тысяч да дэнамінацыі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі