У новым літоўскім урадзе вядучыя пасады зоймуць крытыкі Лукашэнкі

Будучы кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс

Будучы кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс / LRT

У Літве неўзабаве будзе новы ўрад. Новы прэм'ер-міністр Гінтаўтас Палуцкас назваў кандыдатаў на пасады міністраў замежных спраў і абароны. Добрых навін для рэжыму Лукашэнкі тут няма.

Мінабароны Літвы будзе кіраваць Давіле Шакалене — дэпутатка, якая стала “сімвалічнай хроснай” Марыі Калеснікавай, была ініцыятаркай адной з рэзалюцый да Беларусі і падчас абмеркаванняў магчымых абмежаванняў для беларусаў у Літве выступала за больш мяккі падыход.

Кіраўніком МЗС будзе Кястуціс Будрыс — цяперашні дарадца прэзідэнта Гітанаса Наўседы. Ён жорстка крытыкаваў Лукашэнку, а таксама казаў пра неабходнасць "не чапаць" тых беларусаў, што ўжо знаходзяцца ў Літве, і не зачыняць мяжу. Што праўда, ён жа выказваўся пра неабходнасць "скараціць колькасць" беларусаў, якія прыязджаюць у краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі