У нядзелю будзе цёпла, да +17
У бліжэйшыя суткі, 31 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ападкаў не прагназуюць, удзень месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, удзень месцамі па поўначы моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, удзень — 11-17 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.