У нядзелю па Беларусі зноў пройдуць навальніцы
Месцамі — з градам.
У бліжэйшыя суткі, 26 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца начальніцы, месцамі — залевы, удзень у некаторых раёнах магчымы град.
Будзе хмарна з праясненнямі. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмеркаваны. Уначы месцамі, удзень у многіх раёнах пры навальніцах магчымае шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, удзень месцамі да 21-24 метраў за секунду. У сувязі з гэтым абвешчанае штармавое папярэджанне.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-19 градусаў, па поўдні — да плюс 22. Удзень чакаецца ад 23 да 29 градусаў цяпла, ва ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да 30-35 градусаў, на захадзе пры гэтым будзе 12-22 градуса вышэй за нуль перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву