У нядзелю пройдуць навальніцы, будзе спёка да +32
У бліжэйшыя суткі, 29 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Дажджы пройдуць пераважна на паўднёвым захадзе краіны, у асобных раёнах будуць навальніцы. Раніцай месцамі слабы туман.
Вецер усходні ўмеркаваны, падчас навальніцаў парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 16-22 цяпла, удзень будзе 27-32 вышэй за нуль. Сіноптыкі чарговым разам абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі праз спёку і навальніцы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.