У нядзелю ў Беларусі будзе горача — да +32
Спякотнае лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 30 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Аб гэтым перадае Белгідрамет.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны магчымы слабы туман. Днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 вышэй за нуль, днём будзе +2 ... + 28, па поўдні — да +32.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.