У Нью-Ёрку за 9, 5 млн долараў прадалі самую рэдкую марку
За такі кошт на аўкцыёне пайшла марка Брытанскай Гвіяны, якая калісьці каштавала 1 цэнт.
Лічыцца, што прададзены асобнік — адзіны, які захаваўся з набору, надрукаванага брытанскай калоніяй ў 1856 годзе пасля затрымкі з дастаўкай марак з Лондана.
Гэта пурпурны васьмікутнік з выявай трохмачтавіка і надпісам на латыні "Мы аддаем і атрымліваем наўзамен".
Як адзначае ВВС, аднацэнтавая марка Брытанскай Гвіяны — адзіная з рэдкіх марак, якой няма ў прыватнай калекцыі брытанскай каралеўскай сям'і.
Фота — wikipedia.org