У Onliner.by будзе новы галоўны рэдактар

Мікалай Казловіч​ / Facebook
Мікалай Казловіч​ / Facebook

У Onliner.by будзе новы галоўны рэдактар. Мікалай Казловіч адпрацаваў у кампаніі дзесяць гадоў, шэсць з іх на пасадзе рэдактара. Прычыны расстання з выданне ён не патлумачыў. "Дзякуй за магчымасць займацца любімай справай 10 гадоў. Гэта мая гісторыя заканчваецца. Сыходжу ў афлайн на перазагрузку​", — напісаў Казловіч у twitter.

Мікалай Казловіч прыйшоў у Onliner з дзяржаўнай газеты "СБ. Беларусь сегодня". Спачатку ён быў журналістам у аддзеле "Нерухомасць", пазней — у раздзеле "Людзі". У 2015 годзе пасля звальнення папярэдняга рэдактара Дзяніса Блішча — стаў галоўным рэдактарам.

Выконваючым абавязкі галоўнага рэдактара стане Мікалай Градзюшка, да гэтага выпускаючы рэдактар Onliner.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі