У Оршы на алеі гарадоў-пабрацімаў дэмантавалі пліту з украінскімі Чаркасамі

Алея гарадоў-пабрацімаў у Оршы​ / orsha.eu
Алея гарадоў-пабрацімаў у Оршы​ / orsha.eu

У Оршы на алеі гарадоў-пабрацімаў дэмантавалі пліту з украінскімі Чаркасамі, паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал. 

Зніклі Чаркасы і са спіса гарадоў-пабрацімаў на сайце Аршанскага выканкама. Пры гэтым інфармацыі пра разрыў сувязей журналісты не знайшлі.

А вось пра разрыў іншых пабрацімскіх сувязяў казалася публічна — напрыклад, паміж Мінскам і Кіевам. Пра гэта ў сваім канале ў пачатку чэрвеня абвясціў кіеўскі мэр Віталь Клічко. "Мінск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расійскіх войскаў у нашу дзяржаву", — патлумачыў тады гэтае рашэнне Клічко. За некалькі дзён да гэтага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў улады амерыканскіх гарадоў разарваць стасункі з расійскімі гарадамі-пабрацімамі.

В Орше на аллее городов-побратимов демонтировали плиту с украинскими Черкассами
Пліта з назвай Чаркасаў знікла / orsha.eu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі