У Пакістане публічна спалілі больш за 8000 паветраных змеяў

У Пакістане публічна спалілі больш за 8000 паветраных змеяў

У Пакістане публічна спалілі больш за 8000 паветраных змеяў, якія паліцыя канфіскавала ў насельніцтва. Мясцовы закон катэгарычна забараняе запускаць змеяў.

Як перадае BBC, велізарнае вогнішча запалала ў Фейсалабадзе — трэцім па велічыні горадзе краіны, які знаходзіцца ў найбуйнейшай правінцыі Пенджаб.

Запуск паветраных змеяў у Пенджабе афіцыйна забаронены ўжо шмат гадоў. Праўда, мала хто з жыхароў выконвае гэтую забарону, асабліва падчас вясновага фестывалю паветраных змеяў "Базант".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі